Лица

У вышыванках з косамі — берасцейскае «Дынама» незвычайна запрасіла заўзятараў на матч

Берасцейскае «Дынама» да гульні супраць мінскіх аднаклубнікаў падрыхтавала відэа, у якім гульцы каманды: Аляксандр Гутар, Павел Няхайчык ды Саліў Бабаво — ў вышыванках косяць траву.

Матч, які адбудзецца 14 ліпеня ў Брэсце будзе прысвечаны беларускай культуры і традыцыям, адзначаецца на сайце клуба.

Усе заўзятары, якія прыйдуць на гульню ў вопратцы з элементамі нацыянальнай культуры, атрымаюць зніжку 5% на пакупкі ў клубным фан-шопе. Спецыяльныя флаеры будуць выдавацца ў зоне гасціннасці і фан-шопе на стадыёне.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.9(27)