У Вільні забіты намеснік дырэктара беларускай гімназіі Раман Вайніцкі
Забітага знайшлі ў падвале ўласнага дома ягоныя дзеці.

У Вільні 6 сакавіка знайшлі забітым старшыню Згуртавання беларускіх грамадскіх суполак Літвы і клубу «Сябрына» Рамана Вайніцкага.
Дырэктарка беларускай гімназіі імя Скарыны ў Вільні Галіна Сівалава распавяла карэспандэнту «Радыё Свабода»:
«Раніцай яго знайшлі звязанага, замучанага ў падвале шматпавярховага дома, дзе ён жыў. Ён расказваў, што яму апошнім часам пагражалі, нават сядалі да яго ў аўто і пагражалі. Яго спачатку шукалі на працы, бо машына была каля дому, ключы ляжалі, а яго не было. Потым убачылі, што няма ключоў ад падвалу. Знайшлі яго дзеці».
Раман Вайніцкі быў старшынём Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве з 2009 года. Ён прадстаўляў беларускую дыяспару ў Сойме Літвы. Працаваў намеснікам дырэктара беларускай гімназіі ў Вільні. Нарадзіўся ў мястэчку Вішнева Валожынскага раёна 17 жніўня 1961 года.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное