Политика

У Віцебску праймерыз апазіцыі сабралі аншлаг

Перамогу атрымаў Павел Севярынец.

Усе фота Сяргея Гудзіліна, nn.by

7 сакавіка ў Віцебску прайшло чарговае галасаванне па абранні адзінага кандыдата ад апазіцыі. Як паведамляе «Наша Ніва», віцебскія праймерыз прайшлі з аншлагам. У канферэнц-зале гатэля «Лучоса» сабралася больш за сто чалавек. Для параўнання: у Гарадку днём раней было ўсяго восем чалавек.

У галасаванні прынялі ўдзел 101 чалавек. Яшчэ трынаццаць чалавек зарэгістраваліся на мерапрыемства, але вырашылі не галасаваць.

У выніку галасы размеркаваліся наступным чынам:

Павел Севярынец — 66 галасоў

Юрась Губарэвіч — 15

Мікалай Казлоў — 15

Аляксей Янукевіч — 4

Несапраўдны бюлетэнь — 1.

Вольга Кавалькова — 0.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.1(24)