У Віцебску Мірон ушанаваў Палуту Бадунову
Бел-чырвона-белы сцяг быў вывешаны 16 сакавіка на жылым доме па вуліцы імя Герцэна. Як паведамляюць “Народныя навіны Віцебска”, гэта было зроблена ў гонар Палуты Бадуновай.
Паводле Барыса Хамайды з крыніц вартых даверу стала вядома, што да сцяга прымацаваная цыдулка: “Гонар і пашана мужнай палітычнай дзяячцы Беларускай Народнай Рэспублікі Палуце Бадуновай. Менавіта яе подпісы стаяць пад другой і трэцяй устаўнымі граматамі. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон!”.Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное