Общество

У віцебскім выцвярэзніку праводзяць фотасесію для п'яніц

Кожнага, хто трапляе у віцебскі выцвярэзнік, чакае фотасесія. Міліцыянты ствараюць фотатэку кліентаў не для асабістага задавальнення, а з мэтай… палепшэння памяці п'яніц.

Паводле словаў супрацоўнікаў выцвярэзніка, часам тыя, хто туды трапляе, робяць выгляд, што не памятаюць гэтага. А калі ў выцвярэзніку не быў, дык за што плаціць грошы? Вось тут і дапамагае фота, на якім пазначана дата наведвання спецыфічнай установы.

Фотатэкай карыстаюцца і ў тым разе, калі кліент, які не мае дакументаў, называецца прозвішчам сябра або суседа.

Як распавядаюць у выцвярэзніку, раней такія выпадкі былі даволі частымі, а пасля ўвядзення абавязковага фатаграфавання яны ўжо не фіксуюцца.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)