У віцебскай інфекцыёнцы памёр 62-гадовы доктар універсітэцкай клінікі

62-гадовы Уладзімір Куніцкі быў загадчыкам кафедры оталарынгалогіі Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэта і працаваў лорам у клініцы пры ўніверсітэце. Ён памер у нядзелю, 31 мая.

Фота з сайта vsmu.by

— 20 мая ў яго быў дзень народзінаў, мы нармальна з ім размяўлялі. А праз некалькі дзён жонка яго паведаміла, што ён у бальніцы. Ён дрэнна сябе адчуваў, прымаў кісларод. Слабы быў. Учора выйшаў з палаты, страціў прытомнасць і памёр, — расказвае Яўген, брат Уладзіміра.

Доктар ляжаў у Віцебскай гарадской інфекцыйнай бальніцы. Па словах брата, хварэў на каранавірус. Цяпер у той жа бальніцы знаходзіцца жонка Уладзіміра, таксама доктар — рэнтгенолаг.

Ва ўніверсітэт на працу мужчына апошнім часам не хадзіў, працаваў з дома — з пачатку красавіка ВДМУ перавялі на дыстанцыйнае навучанне.

На кафедры Уладзімір працаваў з 1985 года, быў кандыдатам медыцынскіх навук. Правёў больш за 4500 аперацый. У 2015-м атрымаў грант прэзідэнта у галіне аховы здароўя.

— У аўторак у гадзіну дня падвязуць да ўніверсітэта развітацца, на адлегласці 10 метраў, а ў дзве гадзіны — на могілкі. Пахаваюць там, дзе нашы тата з маці ляжаць, — уздыхае брат Яўген.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.9 (оценок:21)