Общество

У Варшаве на працоўным месцы памёр палітычны эмігрант з Гомеля

42-гадовы Дзмітрый Гарэлка, які хадзіў у першых шэрагах на гомельскіх акцыях 2020 года з нацыянальным сцягам, сышоў з жыцця.

Паводле звестак варшаўскай паліцыі, мужчына памёр прама на працы, паведамляе Штодзень Гомель. Цяпер польскія праваахоўнікі шукаюць кантакты ўсіх, хто ведаў Змітра, з кім ён жыў.