У Тэатры імя Янкі Купалы развіталіся з Сяргеем Жураўлём
Цырымонія развітання з артыстам прайшла ў панядзелак у Купалаўскім тэатры. Труна з целам Жураўля стаяла на сцэне тэатра. Развітацца з народным артыстам Беларусі прыйшла ўся тэатральная эліта.
Сяргей Журавель памёр у сне 14 жніўня, спынілася сэрца.
Апошняй выдатнай роллю Сяргея Жураўля быў Яцак Сапліца ў «Пану Тадэвушу» паводле Адама Міцкевіча. У спектаклі «Арт», што ставіць Купалаўскі, ён ужо не сыграе. Журавель працаваў на тэлебачанні і радыё, быў голасам тэлеканала СТВ.
Сяргей Журавель нарадзіўся ў 1954 у Мінску. У 2011 г. ён быў уганараваны званнем Народнага артыста Беларусі. Сяргей Журавель будзе пахаваны на Усходніх могілках.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное