У сувязі з нерэгістрацыяй Анісім прыгадалі смешны выпадак з Лукашэнкам

Успамінамі пра дэмакратычныя выбары ў Беларусі падзяліўся журналіст і палітык Сяргей Навумчык.

– Спадарыню Алену Анісім не зарэгістравалі кандыдаткай з-за таго, што некаторыя не пазначылі ля свайго подпісу – «Стаўбцоўскі раён».

Мне прыгадваецца, як 31 мая 1994 на пасяджэньні ЦВК выявілася, што адзін кандыдат у прэзыдэнты (не ў дэпутаты – у прэзыдэнты) ў падпісных лістах – а) няправільна ўказаў месца жыхарства (напісаў Менск, а трэба было – в. Александрыя, Шклоўскі раён), б) няправільна пазначыў месца працы (напісаў «дэпутат ВС», а трэба было, як у працоўнай кніжцы – «дырэктар саўгасу “Гарадзец»).

Нарэшце, зьявіўся на рэгістрацыю бяз пашпарту («Ворагі скралі!» – заявіў ён ЦВК). Тым ня менш, яго зарэгістравалі.

P.S. А дарэмна, – напісаў Навумчык.

Кузнецов: Что хотели показать власти, решив не регистрировать Канопацкую и Анисим

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:42)