Общество

Дзіяна Серадзюк, Новы час

«У сне падскочыў, пачаў трэсці краты і крычаць: «Сволачы! Што вы робіце?»

Зміцер Хведарук у нядаўнім мінулым вядомы як журналіст і актывіст «Маладога фронту». Цяпер ён вучыцца ў семінарыі і рыхтуецца стаць пастарам. За апошнія месяцы хлопец двойчы адбываў арышт, прычым у першы раз ён трапіў на Акрэсціна ў дні самага жорсткага гвалту ў ізалятары.

— На Акрэсціна нас прымусілі хутка бегчы праз усю тэрыторыю, завялі ў «адстойнік» — вулічную клетку, дзе мы стаялі хвілін 40. Пасля ўсіх шасцярых завялі ў памяшканне — маленькую клетачку, дзе было цяжка стаяць. Распранулі, прыніжалі, але асабліва не білі. Пазабіралі ўсе рэчы, і ў выніку ўсё, што я з сабой склаў, не прыдалося.

У той момант Зміцер падумаў, што гэта самае горшае, што магло з ім здарыцца. Але ён памыляўся.

Вязняў пасадзілі ў камеру з дэпартантамі з Расіі, Азербайджана і Кітая. Расіянін на той момант сядзеў на Акрэсціна ўжо 9 месяцаў, і менавіта ён трапіў у сюжэт пра ізалятар на дзяржтэлебачанні аўтарства адыёзнага прапагандыста Азаронка.

— Як сцямнела, пачалі прыязджаць аўтазакі, забітыя людзьмі, увесь двор быў запоўнены людзьмі ў масках — вокны нашай камеры выходзілі прама на яго. Гэтыя людзі ў масках з дубінамі, аўтаматамі, пісталетамі, помпавымі ружжамі, крычалі і білі людзей бесперапынна наступныя 5 сутак.

Мне грэх скардзіцца, бо асабліва не патрапіла, і ты адчуваеш віну, калі бачыш, што іншых б’юць, а сам знаходзішся нібыта ў бяспецы. Да цябе ў камеру не залятаюць, не выхопліваюць, не прымушаюць крычаць «Я люблю АМАП» ці спяваць тую ці іншую песню. Але ты ўвесь час гэта чуеш, — узгадвае Зміцер.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.6(8)