У Смалянах забілі праваслаўнага святара

У вёсцы Смаляны Аршанскага раёну ў ноч на 22 лістапада забіты мясцовы праваслаўны святар, настаяцель царквы Праабражэння Гасподня айцец Аляксандр Марозаў.

Паводле непацверджанай інфармацыі, забойца – чалавек, якому святар дапамагаў і, магчыма, пусціў да сябе пераночыць.

Як адзначыў Павел Каралёў, які быў асабіста знаёмы са святаром, айцец Аляксандр вельмі моцна апекаваўся будынкам царквы, што была пабудавана ў XVIII ст., і якая пры ім набыла належны выгляд. Ён таксама добраўпарадкаваў тэрыторыю вакол царквы, збудаваў падземны храм.

Святар таксама быў адкрыты да розных прапаноў, удзельнічаў у правядзенні мастацкага пленэру у Смалянах, дапамагаў валанцёрам, якія даследвалі гісторыю вёскі і былога каталіцкага кляштара дамініканаў. Дарэчы, менавіта яго заслуга, што кляштар не быў цалкам зруйнаваны, бо ён першым паведаміў пра спробы ўладаў знішчыць мураваны помнік гісторыі і культуры XVII ст.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)