У Слуцку актывістаў кампаніі «Наш дом» разагналі з могілак трактарам (фота)

У Слуцку 1 кастрычніка супрацоўнікі праваахоўных органаў перашкодзілі правядзенню суботніка грамадзянскай кампаніі «Наш дом». Карэспандэнтку тэлеканалу Белсат ледзьве не зацягнула пад колы трактара , і пасля здарэння яе адвезлі ў лякарню.

Паўтара дзясятка актывістаў «Нашага дому» сабраліся на суботнік, каб упарадкаваць слуцкія могілкі. Яны загадзя папярэдзілі мясцовае кіраўніцтва і запрасілі 25 дэпутатаў Слуцкага гарадзкога савету прыняць у ім удзел. Для кожнага дэпутата была падрыхтаваная «іменная» рыдлёўка. ЖКГ Слуцку паабяцала спрыяць правядзенню акцыі, забяспечыўшы ўдзельнікаў неабходным інвэнтаром.

Аднак дэпутаты на суботнік не зьявіліся. Замест іх на могілкі прыбылі два міліцыянты і супрацоўнікі ў цывільным, якія сталі зрываць з рыдлёвак таблічкі з імёнамі дэпутатаў. Пасля чаго на ўторкнутыя ў зямлю рыдлёўкі паехаў трактар. Рыдлёўкі паадскоквалі, й ад удараў пацярпелі людзі, што стаялі побач. Па словах відавочцаў, карэспандэнтку тэлеканалу Белсат ледзьве не зацягнула пад колы, і пасля здарэння яе адвезлі ў лякарню. Праваабаронца Мікалай Петрушэнка паведаміў, што па выніках мэдычнага агляду дзяўчына прызнаная пацярпелай і мае нязначныя пашкоджанні галавы і нагі.

Міліцыянты таксама спрабавалі затрымаць праваабаронцаў Крысціну Шацікаву і Валера Шчукіна, якія ўдзельнічалі ў акцыі.

Лідэр кампаніі «Наш Дом» Вольга Карач у інфармацыйным лісце заяўляе наступнае:

— Людзі прыйшлі прыбраць могілкі і спадзяваліся, што «народныя абраннікі» падтрымаюць іхную ініцыятыву. Усе дэпутаты папярэдне атрымалі лісты з запрашэннямі. А замест гэтага — трактары і міліцыя. Пацярпелі людзі

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)