У сілавых структурах беларусізацыя?
На мечаных грашах пры прасвечванні ўльтрафіялетам можна прачытаць слова «хабар».
Гэта заўважыў блогер Павел Бераснёў. У сваім блогу ён піша:
– Учора па АНТ глядзеў навіны: па выніках сустрэчы прэзідэнта з маскальскімі журналюгамі расказвалі пра тое, як у Беларусі добра змагаюцца з карупцыяй. Мяне зацікавіла адна рэч – я не паляніўся і палез у інтэрнэт за скрыншотам:
Паказвалі нарэзку з аператыўных здымак, і на мечаных грашах пры прасвечванні ўльтрафіялетам напісана "хабар". Спадарства, не "взятка", а менавіта "хабар"! Вось мне зараз цікава - гэта стандартная практыка пісаць па-беларуску на мечаных грашах ці проста ў органах завяліся беларускамоўныя людзі?
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное