Скандалы

У Шуміліне за ноч скралі машыны ў віцэ-мэра і начальніка міліцыі

Абедзве скрадзеныя машыны — аўтамабілі маркі Hyundai Creta. Адна 2018 года выпуску, другая — 2019.

Як расказаў Нашай Ніве адміністратар суполкі «Па палічках», аўтамабілі належаць начальніку Шумілінскага РАУС і намесніку старшыні Шумілінскага райвыканкама.

У прэс-службе Віцебскага абласнога УУС інфармацыю пацвердзілі.

– У ноч на 2 снежня ў Шуміліне былі скрадзеныя два аўтамабілі. Заведзеная крымінальная справа, яна накіраваная ў Следчы камітэт» — адказалі ў прэс-службе.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(36)