Политика

У штабах Зяленскага і Парашэнкі адрэагавалі на заяву Лукашэнкі пра ўкраінскія выбары

Зьявілася першая рэакцыя ў штабах фаварытаў украінскіх выбараў на заклік Аляксандра Лукашэнкі да ўкраінцаў не галасаваць за Зяленскага,паведамляе Радыё Свабода.

У выбарчым штабе кандыдата на прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага адказалі на заклік кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі не галасаваць у другім туры выбараў за актора і бізнэсоўца, які заняў першае месца па выніках першага туру галасаваньня.

«Ну, у вас жа (у Беларусі. — РС) свабода слова. Кожны мае права казаць, што лічыць неабходным», — сказаў Свабодзе Дзьмітры Разумкоў, паліттэхноляг Уладзіміра Зяленскага, адказваючы на пытаньне пра стаўленьне да закліку Аляксандра Лукашэнкі не галасаваць за Ўладзіміра Зяленскага. Больш дэталёва ацэньваць выказваньні кіраўніка Беларусі Дзьмітры Разумкоў адмовіўся.

У сваю чаргу, палітоляг Аляксандар Палій, якога лічаць адным з чальцоў групы паліткансультантаў дзейнага прэзыдэнта Ўкраіны, мяркуе, што Аляксандар Лукашэнка выказаўся як сябар Пятра Парашэнка:

«Ён сказаў як ёсьць, і як сябар. Магчыма, ягоная заява паўплывае на выбар усходніх украінцаў у другім туры галасаваньня».

У інтэрвію турэцкаму інфармацыйнаму агенцтву Anadolu Аляксандар Лукашэнка зноў заявіў: ён схільны думаць, што на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне пераможа дзейны прэзыдэнт Пятро Парашэнка.

Лукашэнка адзначыў таксама, што ва Ўкраіне нямала людзей галасуе за Зяленскага, думаючы, што «галасаваць фактычна няма за каго». Ён параіў так не рабіць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.8(25)