У сеціве з’явіўся «Аватар» па-беларуску

У сацыяльных сетках, у вольным доступе, з’явіўся беларускі пераклад сусветнага кінахіта «Аватар».

Пераагучыў яго па-беларуску Міхаіл Кучук, які трохі раней пераклаў фільм Дэні Бойла «Мільянер з трушчобаў».

Навукова-фантастычная стужка Дэвіда Кэмерана, што выйшла ў пракат пры канцы 2009 года, апавядае пра барацьбу жыхароў далёкай планеты Пандора супраць бяздушных зямлянаў. зямляне хочуць захапіць прыродныя рэсурсы планеты і знішчыць свет яе жыхароў, цесна звязаных з прыродай.

Да змагання за справядлівасць далучаецца і адзін з зямлянаў. А пасля на дапамогу сваім дзецям прыходзіць і сама маці-прырода.

«Аватар» атрымаў тры «Оскары», два «Залатыя Глобусы». Фільм быў прызнаны «Найлепшай стужкай» на думку New York Film Critics Online. Таксама «Аватар» атрымаў прэмію BAFTA ў дзвюх намінацыях і мноства іншых узнагарод.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)