Общество
Міхал Карневіч, «Радыё Свабода», фото polskieradio.pl

У Саюзе палякаў ускрылі дзьверы (фота)

Міліцыянты прывезьлі трох сьлесараў з камунальнай службы для таго, каб ускрыць дзьверы ў адно з памяшканьняў, якое арандуе непрызнаваны ўладамі Саюз палякаў. Цяпер там праходзіць вобшук.

Сёньня зранку на офіс, які арандуе непрызнаваны ўладамі Саюз палякаў, з пастановай на вобшук прыйшлі сьледчы і трое амапаўцаў. У пастанове напісана, што ў памяшканьні можа знаходзіцца літаратура, у якой утрымліваюцца антыдзяржаўныя заклікі.

Актывіст Саюзу палякаў Ігар Банцар паведаміў міліцыянтам, што памяшканьне афіцыйна арандуе Андрэй Пачобут.

Журналіста, актывіста Саюзу палякаў Андрэя Пачобута арыштавалі 21 чэрвеня. Супраць яго завялі крымінальную справу і вінавацяць паводле крымінальнага артыкула 367, частка 2 — «Паклёп у адносінах да прэзыдэнта, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, альбо ў СМІ, учынены асобай, якая раней была асуджана за паклёп альбо зьнявагу». Паводле Крымінальнага кодэксу, журналіста могуць пакараць абмежаваньнем волі на тэрмін да 5 гадоў альбо пазбаўленьнем волі на такі ж тэрмін. 5 ліпеня 2011 году Ленінскі суд Горадні вынес рашэньне, згодна зь якім Пачобут быў апраўданы паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэксу (абраза прэзыдэнта Беларусі), але прызнаны вінаватым паводле часткі 1 артыкула 367 Крымінальнага кодэксу (паклёп на прэзыдэнта).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)