У самым маленькім горадзе Беларусі з’явіўся вялікі мурал з партрэтам Драздовіча
Партрэт знакамітага мастака Язэпа Драздоовіча памерам у сцяну двухпавярховага дома – уласна, на будынку па адразе Дзісна, вуліца Юбілейная, 27, яго і можна ўбачыць.
Эскіз малюнка выканаў вядомы стрыт-арт мастак Алесь Kontra, а непасрэдна распісваў сцяну ягоны калега, Яўген Сасюра.
Фота minskpaint
Як распавёў аўтар канцэпцыі, гістарычнага матэрыялу для ўвасаблення ў графіці было назбірана багата, але спыніцца вырашыў менавіта на постаці Язэпа Драздовіча. Той пачынаў навучанне акурат у Дзісенскай гімназіі, а потм ужо ў мастацкай школе ў Вільнюсе – і пазней, падарожнічаючы, часта прыязджаў у гэтыя мясціны, запісваў для слоўнікаў народную лексіку краю, фальклор, нават склаў зборнік «Песні Дзісеншчыны». А пейзаж на эскізе скапіяваны ў самога Драздовіча засценак Пунькі, дзе ён нарадзіўся і жыў у маленстве.
Большасць гараджан, дарэчы, падчас працы падыходзілі і цікавіліся, чый партрэт робіць стрыт-арт мастак. І толькі некалькі чалавек яго пазналі, адна бабуля нават распавяла, што бачыла ў дзяцінстве, як Драздовіч распісваў нейкія тканіны.
Гэтая праца выкананая ў межах праекту «Разам для грамады і прыроды: умацаванне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз партнёрства мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці». Яго з 2019 года ладзяць сумесна Міёрскі райвыканкам, ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і Латвійскі сельскі форум (Latvijas Lauku forums) пры фінансаванні Еўрасаюза.
Летась, дарэчы, у межах праекту ў раёне з’явіўся мурал–стылізаваны дыван з 10 славутасцямі Міёрскага краю, а ў вёсцы Пераброддзе арт-аб’ектамі сталі будынак былой піларамы і мясцовая крама.
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное