Общество
Галіна Абакунчык, «Радыё Свабода»

У рэзыдэнцыі Лукашэнкі жывуць каты, сабака, карова, козы, птушкі

16 жніўня ў сьвеце адзначаецца Дзень абароны бяздомных жывёлаў. Як ставіцца да жывёлаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і ці мае ў сваёй рэзыдэнцыі «братоў меншых»? Ці характэрная іншым кіраўнікам дзяржаваў прывязанасьць да жывёлаў?

​​Прэсавы сакратар Аляксандра Лукашэнкі Павал Лёгкі: «Магу дакладна сказаць, што ёсьць, безумоўна ёсьць. На тэрыторыі рэзыдэнцыі каты, наколькі мне вядома, сабакі. Лябрадор ёсьць — памежнікі пару гадоў таму падарылі, калі мы наведвалі заставу на Гомельшчыне — аўчарка ёсьць. І карова, і козы, і птушкі розныя: і качкі, і гусі, і куры — шмат розных хатніх жывёлаў. І ён сам пра гэта ня раз публічна расказваў, пералічваў гэтых жывёлаў. Чалавек зь вёскі, чалавек, які ведае, як трэба клапаціцца аб хатніх жывёлах, чалавек, у якога заўсёды былі хатнія жывёлы. І тут ён дзесьці звычкам сваім ня здраджвае».

Палітоляг Уладзімер Мацкевіч: «Памятаю, што шмат хто з буйных палітычных дзеячоў і кіраўнікоў дзяржаў заўсёды меў нейкіх жывёлаў. У пераважнай бальшыні сабак. Але тыя, хто з больш заможных краінаў ці больш высокіх сацыяльных групаў, захапляліся коньмі. Што тычыцца хатняй жывёлы прагматычнай: козаў ці кароваў, то, шчыра кажучы, пра гэта мала хто і што ў біяграфіях пісаў, бо гэта хутчэй тычыцца гаспадаркі, а не прывязанасьці дарослага чалавека да жывёлаў. А вось сабакі і коні — звычайныя спадарожнікі палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў. Таму нічога дзіўнага няма ў тым, што чалавек, які мае шмат кантактаў зь людзьмі, а гэта цяжкая справа, ён цягнецца да жывёлаў. Іншая рэч, што жывёла крыху ачалавечвае чалавека, але розныя людзі па-рознаму ставяцца да жывёлаў і рознае ад іх атрымліваюць. На жаль, вядомыя і людзі, якія зьдзекуюцца з жывёлаў і трымаюць жывёлаў не таму, што любяць іх і пяшчотна да іх ставяцца, а для таго, каб адчуваць сваю перавагу».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Читайте еще

Конвейер репрессий. Дашкевич переведен в колонию – и уже в ШИЗО. Плюс 15 политузников. Против певицы Мерием Герасименко возбудили дело по «народной» статье. Задержан главный инженер «Милкавиты»

«В Польше я пока проигрываю материально. Но здесь безопасно и не чувствую себя обслуживающим персоналом»

«Девочкам 14 лет можно поднимать груз не более 3 кг. Кто будет взвешивать на поле, сколько дети носят картошки в ведре?»

Конвейер репрессий. «Экстремистскими» материалами признали сувениры с «Погоней» и футболку с Калиновским. Силовики задержали тиктокера-миллионника. Сотруднику EPAM дали 3,5 года колонии за комментарии

«Здесь КТ есть даже в маленьких городках, отец может бесплатно присутствовать на родах, а медсестра — протестовать из-за зарплаты»

Глас народа: «В такие моменты все люди должны быть на стороне государства»