Лица
Святлана Цішко, «Рэгіянальная газета»

У Ракуцёўшчыне Латушка танцаваў кракавяк

На свяце песні і паэзіі «Ракуцёўскае лета-2011» 24 ліпеня выконвалі не толькі вершы і песні. Міністр культуры Павел Латушка танцаваў кракавяк.

Свята песні і паэзіі, прысвечанае 120-годдзю Максіма Багдановіча, «Ракуцёўскае лета-2011» адбылося ў фальварку Ракуцёўшчына, што непадалёк ад Краснага і Чысці. У 1911 г. тут улетку жыў Максім Багдановіч.

Свае творы, прысвечаныя класіку беларускай літаратуры, чыталі Віктар Шніп, Навум Гальпяровіч, іншыя паэты. Гучалі песні ў выкананні ансамбляў і асобных салістаў.

 

 

 

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)