Общество
Алесь КАВАЛЁЎ, Bulletin Online

У продажы з’явілася "праваслаўнае" марожанае

На абгортцы "Пушка" значыцца: "вырабляецца па Дабраславеньні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Высокапрэасьвяшчэньнейшага Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага ФІЛАРЭТА".

Прадукт з выявай белага пушыстага ката вырабляе гарадзенскі камбінат "Малочны сьвет".

За апошні час мы прызвычаіліся купляць і пітную ваду, асьвечаную манахамі, і гарчыцу "Калоскую", і каўбасу вараную з выявай гарадзенскіх храмаў, а цяпер яшчэ марожанае.

Ня ведаю, ці прыцягне тое дадатковых праваслаўных пакупнікоў, але аматары катоў яго, бадай, купляць будуць, бо гатунак зусім неблагі і каштуе нядорага. Інтрыга ў тым, чаму менавіта дзеля Пушка ўладыка Філарэт выдаў сваё дабраславеньне? На прадпрыемстве кажуць: гэтак зваць ката дырэктара. Што ж, калі чалавек так любіць катоў, гэта яго характарызуе зь лепшага боку.

Трэба дадаць, што сваю прадукцыю "Малочны сьвет" прадае таньней, чым іншыя прадпрыемствы. Арыентацыя на менш заможнага пакупніка — традыцыя, "Малочны сьвет" выпускае, напрыклад, такія гатункі марожанага — "Капеечнае" альбо "Салдацкае" ў камуфляжнай абгортцы. Яго на мясцовым тэлебачаньні якраз рэклямуе зухавы сяржант у камуфляжы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)