У праграме Салаўёва абмяркоўвалі Беларусь і баевікоў «Вагнера». На «РТР Беларусь» гэта выразалі

У чарговай праграме «Нядзельны вечар з Уладзімірам Салаўёвым» на тэлеканале «Расія 1» больш чым гадзіну эфіру вядучы і яго эксперты абмяркоўвалі сітуацыю з беларускімі выбарамі і баевікамі «Вагнера», піша Наша Ніва.

Адметна, што гэту частку праграмы вырашылі не паказваць на «РТР Беларусь». Для беларускай аўдыторыі выпуск пачаўся адразу з наступнай часткі, прысвечанай Украіне.

Якія тэзісы агучваліся ў праграме Салаўёва? Эксперты ў ёй звычайна прытрымліваюцца падобнага меркавання.

Расія з павагай ставіцца да Беларусі.

Расія ніколі не ўмешваецца ва ўнутраныя справы Беларусі.

Беларускае грамадства ненавідзіць бел-чырвона-белыя сцягі, пад якімі выступае Святлана Ціханоўская.

На Магілёўшчыне і Віцебшчыне разгорнутыя трэніровачныя лагеры баевікоў БНФ.

Лукашэнка схлусіў пра баевікоў «Вагнера» — маўляў, яны ж насамрэч ніякія не расійскія ваеннаслужачыя.

Незразумела, навошта беларускія ўлады апублічылі гісторыю, маглі б высветліць на ўзроўні спецслужб.

Тым, што Лукашэнка абмяркоўвае магчымасць перадачы баевікоў Украіне, ён разрывае адносіны з Расіяй.

Калі затрыманне баевікоў — гэта ініцыятыва Лукашэнкі, то яна самазабойчая.

Беларусь узаконьвае спіс «Міратворца».

Расійскія тэлеперсанажы абураныя і дзеяннямі Аляксандра Лукашэнкі, і асобай Святланы Ціханоўскай.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 1.8 (оценок:30)