Общество

Алег Новікаў, Новы час

У прадчуванні самакатных войнаў

Усё часцей электрычныя самакаты, або, як іх называюць на Захадзе, «е-скутэры», правакуюць буйныя грамадскія дэбаты і нават адкрытую канфрантацыю.

Фота itc.ua

Маскоўская газета «Раннее утро» 7 сакавіка (23 лютага) 1916 года паведамляла: «У свеце амерыканскай аўтамабільнай індустрыі з’явілася новая мадэль, якой наканавана, быць можа, вельмі хутка заваяваць увесь свет дзякуючы яе дэмакратычнаму характару. Новае вынаходніцтва называецца «аўтапед».

Пад «аўтапедам» у публікацыі меўся на ўвазе электрычны самакат. Аднак чамусьці прагноз выдання не рэалізаваўся. Магчыма, праз тое, што «аўтапеды» ў той час актыўна выкарыстоўвалі гангстэры, каб збегчы ад паліцыі.

«Аўтапеды» заваявалі свет праз сто гадоў. Прыкладна два гады таму самакаты сталі ўсё часцей з’яўляцца на вуліцах амерыканскіх і еўрапейскіх гарадоў. Прычым, абывацелі віталі іх у якасці месіі-выратавальніка.

Так здарылася, што навала самакатаў выпадкова супала па часе з каскадам тэмпературных рэкордаў. Вырашыць праблему глабальнага пацяплення, на думку шмат каго, маглі дапамагчы тыя самакаты, якія выступалі альтэрнатывай прыватнаму транспарту — крыніцы выкідаў вуглякіслага газу.

Таксама лічылася, што ў электронных самакатаў ёсць патэнцыял, каб вырашыць транспартныя праблемы. У свеце большасць буйных гарадоў ужо небяспечна забруджаныя і моцна перагружаныя. Прыкладна да 2050-га іх насельніцтва вырасце на 2,5 мільярда, што гарантуе шматлікія паўсядзённыя праблемы. На дапамогу, як лічыцца, прыйдуць самакаты.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(8)