Скандалы

У Польшчы перакуліўся аўтобус зь беларускімі лыжнікамі і сноўбардыстамі

У Падкарпацкім ваяводзтве Польшчы ў аварыю трапіў аўтобус зь беларускімі лыжнікамі і сноўбардыстамі. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў адзін з пасажыраў аўтобуса.

Здарэньне адбылося ў нядзелю, 6 студзеня, каля 4 гадзіны раніцы паводле менскага часу ў мясцовасьці Дамастава. Паводле дарожнай службы, на аўтадарозе нумар 19 сутыкнуліся адразу тры аўтамабілі — фура, легкавік і аўтобус.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўцу фуры занесла, і ён сутыкнуўся з аўтамабілем Hyundai. На аварыю наехаў кіроўца аўтобуса, які, каб пазьбегнуць сутыкненьня, заехаў у кювэт. А аўтобусе знаходзілася 57 пасажыраў, грамадзяне Беларусі.

Як паведамляе мясцовая дарожная служба, у аварыі загінулі дзьве асобы. Гэта 40-гадовы мужчына і 39-гадовая жанчына, якія знаходзіліся ў легкавіку Hyundai. Двух пасажыраў ва ўзросьце 2 і 11 гадоў даставілі ў шпіталь.

Сярод грамадзянаў Беларусі, якія ехалі аўтобусам, пацярпелых няма. Як паведаміў Свабодзе адзін з пасажыраў аўтобусу, некалькі гадзін беларусы правялі ў сядзібе пажарнай службы. Празь дзьве гадзіны іх забраў іншы аўтобус і яны працягнулі падарожжа.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)