У Полацку вандалы раскрышылі надпіс на помніку літары «Ў»
Уладзімір Арлоў мяркуе, што трэба не проста аднавіць надпіс, але і распачаць супраць вандалаў-беларусафобаў крымінальную справу.
Учора, 24 чэрвеня, у нашым найстаражытнейшым горадзе з вялікім поспехам адбылася прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова «Ад Полацка пачаўся свет. My Polacak, the Cradle of the World». Але, як паведаміў пісьменнік, святочнае ўражанне ягоных сяброў і чытачоў было азмрочана варварскай вылазкай беларусафобаў.
Магчыма, якраз у тыя хвіліны, калі ў Музеі беларускага кнігадрукавання гучалі выступы Уладзіміра Арлова, выдаўца кнігі Сяргея Плыткевіча і яе фундатара Паўла Бераговіча, а беларускія музыкі выконвалі старадаўнія мелодыі, зусім побач з музеем хтосьці, узброіўшыся кувалдай, з лютасцю крышыў надпіс на адным з полацкіх помнікаў.
Фота Сяргей Плыткевіч
Гаворка ідзе пра матэрыяльнае ўвасабленне літары «Ў».
На гэтым унікальным культурным аб’екце, размешчаным у самым цэнтры горада, на праспекце Францыска Скарыны, адлітыя ў метале радкі Рыгора Барадуліна:
Ад ЕЎфрасінні, ад Скарыны,
Ад Полацка пачаўся свет.
Пасля смерці народнага паэта яны пачалі ўспрымацца як першы своеасаблівы помнік выдатнаму майстру беларускага слова. Цяпер ад барадулінскіх радкоў ацалелі толькі асобныя літары.
Читайте еще
Избранное