У Парыжы прайшла акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага (фота)

У 11-й акрузе Парыжу сабралася даволі шмат людзей. Сярод іх былі прадстаўнікі міністэрства замежных спраў Францыі, прадстаўнікі мэрыі Парыжу.

Сярод іншага, выступілі мэр 11-й акругі Парыжу і прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Сугайр Бэльхасэн, а таксама прадстаўнік мэрыі Парыжу па міжнародных справах.

Людзі, якія прыйшлі на мітынг, трымалі плякаты на трох эўрапейскіх мовах з заклікамі вызваліць Алеся Бяляцкага, скандавалі лёзунгі за яго вызваленьне і выслухалі выступы.

На сустрэчы прысутнічалі і паслы у галіне правоў чалавека зь некалькіх эўрапейскіх краінаў, таксама члены праўленьня Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, якія прыехалі з самых розных краінаў — з Афрыкі, Лацінскай Амэрыкі і Ўсходняй Эўропы.

Намесьнік мэра Парыжу, упаўнаважаны ў міжнародных справах П'ер Шапіра

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)