Общество

У падрымку збітага рэжысёра. У Мінску прайшла акцыя супраць гамафобіі

ЛГБТ-актывісты 30 жніўня вывесілі плакаты на Кастрычніцкай вуліцы. Акцыю правялі ў знак салідарнасьці са зьбітым рэжысэрам і апэратарам дакумэнтальнага кіно Мікалаем Купрычам, паведамляе Радыё Свабода.

Адзін з удзельнікаў акцыі, мянчук Андрэй Завалей, сказаў Свабодзе, што гэта быў калектыўны парыў — ЛГБТ-актывісты арганізаваліся і зладзілі акцыю за суткі.

— Важны сэнс пасланьня — «я таксама п...р», бо менавіта за імгненьне да нападу Коля Купрыч сказаў гэта нападніку мімаходзь, нават не прыдаючы значэньня, «Ну, няхай я буду п...рам», і адвярнуўся. Насамрэч гэта быў акт найвялікшай салідарнасьці, які толькі магчымы з боку чалавека. Сказаць — я таксама «іншы», прыняць гэта на сябе, адчуць, як жывецца ў скуры іншага чалавека, — напісаў Завалей.

Андрэй Завалей

Нагадаем, што рэжысэр і апэратар дакумэнтальнага кіно Мікалай Купрыч быў збіты невядомым у ноч з 24 на 25 жніўня на Кастрычніцкай, калі знаходзіўся ў ЛГБТ-кампаніі. Мікалай атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, у яго зламаны нос і буйныя гематомы. Таксама пацярпелі ягоныя сябры.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.4(17)