У Нясвіжскім замку прадаюцца магніты з памылкай
Фотаздымак з недарэчным надпісам даслаў у рэдакцыю TUT.BY чытач. “Пазаўчора гэта купіў мой сын у сувенірнай краме замка”, — патлумачыў ён.

У маркетынгавым аддзеле Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніку "Нясвіж" назвалі такую памылку простым “непаразуменнем” і запэўнілі журналістаў, што ўсе “памылковыя” магніты будуць вынятыя з продажу.
— Амаль усе вытворцы нашых сувеніраў — беларускія. Як правіла, такую дробную сувенірную прадукцыю робяць для нас індывідуальныя прадпрымальнікі. Першапачаткова з імі заключаецца дамова, а ўзоры прадукцыі правяраюцца і зацвярджаюцца намі. Навуковы аддзел вызначае дакладнасць і праглядае граматыку. Нават у выпадку таго, што прадукцыя зробленая за мяжой. Калі праца з пэўным вытворцай добра наладжана, а тавар адабраны, тады такую прадукцыю замаўляюць пастаянна. І кожная партыя можа не правярацца. Магчыма, гэтую адрукоўку не заўважылі прадаўцы пры прыёме тавару. Таму дадзены выпадак мы можам назваць непаразуменнем. Проста так атрымалася. Хто не працуе — той не памыляецца. Заўтра мы дакладна высвятлім, колькі яшчэ засталося такіх магнітаў, і ўсе яны будуць вынятыя з продажу.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное