Общество
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё

У Нясвіжскім раёне з невядомага самалёта быў скінуты радыяцыйны цыліндр

На незвычайную знаходку натрапіў у Нясвіжскім раёне каля пасёлка Альба грыбнік. У лесе ляжаў металічны прадмет цыліндрычнай формы памерам 20 на 8 сантыметраў са знакам радыяцыйнай небяспекі і надпісам “Радыяцыя”.

Мужчына паведаміў пра знаходку ў міліцыю. З Нясвіжу прыехалі міліцыянты і супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, гэты ўчастак лесу быў узяты пад ахову. Пакуль ішло расследаванне, цыліндр праляжаў у нясвіжскім лесе яшчэ два дні.

Нарэшце прыбыла спецыялізаваная група, якая і вывезла яго ў месца пахавання.

Цяпер праваахоўныя органы спрабуюць высветліць, адкуль з’явіўся радыяцыйны цыліндр. Паводле папярэдняй версіі, упасці ён мог толькі з самалёта.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)