У навагоднюю ноч актывістка зь бел-чырвона-белым сьцягам гуляла па Менску

Ніна Багінская вырашыла ў навагоднюю ноч зладзіць экспэрымэнт і прайсьці зь бел-чырвона-белым сьцягам ад Акадэміі навук да Плошчы Незалежнасьці.

Паліна Стацэвіч сустрэла Ніну Багінскую ў горадзе і распавяла Свабодзе:

«Сустрэлі ноччу. Казала, што робіць экспэрымэнт — дакуль дойдзе. Ішла ад Акадэміі навук да касьцёла Сымона і Алены — дайшла! Не спынілі, хоць і спрабавалі. Казалі, што з гэтым нельга хадзіць, яна адказвала: „Я ўжо ў тым узросьце, што сама вырашаю з чым мне хадзіць, тым больш, што на яго забароны няма“ І яе адпускалі…

Вось так вось! Такі падарунак на Новы год. Такая прыемная сустрэча! Усіх з Новым годам! Разам зможам! Жыве!»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)