У наступныя месяцы «ўкраінафільства» беларусаў можа зьменшыцца
Піша Віталь Цыганкоў на Радыё Свабода.
Дзень Волі ў Кіеве
Мне здаецца, што наступныя месяцы ў частцы беларускага палітычна актыўнага грамадзтва можа пачацца працэс пэўнага пазбаўленьня ад «украінафільства».
Проста для многіх стане відавочна, што ня так далёка яны ад нас, беларусаў, адышлі. Я, вядома, маю на ўвазе ня ў сэнсе дэмакратыі і палітычных працэдур (тут Беларусь і Ўкраіна сапраўды на розных плянэтах), а ў сэнсе глыбінных масавых настрояў.
Выявілася, і там грамадзтва гатовае аддаць усю ўладу ў адны рукі, каб гэтыя рукі нарэшце навялі парадак. Аказваецца, грамадзтва сваім галасаваньнем можа стварыць усе ўмовы для рэваншу тых сілаў, якія з боем і крывёю былі адхіленыя ад улады.
Выявілася, і ўкраінскае грамадзтва даволі прыязна ўспрымае агрэсіўны і хамаваты стыль адносінаў з чыноўнікамі свайго прэзыдэнта, што так добра вядома жыхарам Беларусі.
Аказваецца, папулісцкі лёзунг «Я ня з правымі, ня зь левымі, а з народам» можа прынесьці посьпех ня толькі ў 1994-м, але і ў 2019-м.
Выявілася, прарасейскія і «малароскія» настроі нікуды ня зьніклі нават за 4 гады вайны. Ды і вайну гэтую і відавочную пагрозу «тэрытарыяльнай цэласнасьці» значная частка ўкраінскага грамадзтва проста не жадае заўважаць, ніяк не праяўляючы свой патрыятызм.
Аказваецца, рэальныя ўкраінцы – гэта ня толькі наведнікі львоўскага рэстарану «Криївка».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное