Общество

Сяргей Пульша, Новы час

«У нас ёсць мара, мы дойдзем!»

«У мяне ёсць мара» — так называлася самая вядомая прамова Марціна Лютэра Кінга, амерыканскага прапаведніка і грамадскага дзеяча, самага вядомага прадстаўніка руху за грамадзянскія правы чарнаскурых у ЗША. Большасць беларусаў цяпер могуць сказаць тое ж самае: у нас ёсць мара. І ў гэтым — самае фундаментальнае адрозненне беларусаў ад тых, хто абвясціў сябе ўладай.

З дня прэзідэнцкіх выбараў 2020-га і пачатку грамадзянскага супрацьстаяння — або, як прынята казаць, «палітычнага крызісу» — прайшоў ужо год. Год беспрэцэдэнтных рэпрэсій, год няздзейсненых надзей, год духоўнага ўздыму і год глыбокіх расчараванняў.

Год — гэта дастатковы час для таго, каб урэгуляваць той самы палітычны крызіс, калі б для гэтага была палітычная, зноў жа, воля. Але гэтага не здарылася — і ў Беларусі на сёння больш за 600 палітвязняў, а дзяржава знаходзіцца практычна ў міжнароднай ізаляцыі.

І цяпер, падсумоўваючы гэтую гадавіну, напэўна, будзе чуваць шмат галасоў расчаравання: не даціснулі, не перамаглі, не здолелі…

Так, многія расчараваныя. Так, хуткай перамогі не атрымалася. Але гэта не значыць, што мы пацярпелі паразу. Бо мы, на самай справе, проста стварылі падмурак для гэтай перамогі.

Перш за ўсё, у асяроддзі «неверагодных», якіх так любяць крытыкаваць, існуе кансэнсус пра тое, у якой краіне мы хацелі б жыць.

Гэта краіна, у якой усе роўныя перад законам. У якой выбарныя пасады сапраўды з’яўляюцца выбарнымі. Краіна, у якой чыноўнікі падсправаздачныя народу. У якой вітаецца і заахвочваецца дзелавая і сацыяльная ініцыятыва.

У якой салідарнасць і ўзаемадапамога — не пусты гук. Гэта краіна, у якой меркаванне меншасці будзе ўлічвацца пры прыняцці рашэнняў.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(27)