Общество

Генадзь Кеснер, Новы час

«У нас сёння шмат Чарнобыляў»

Набліжаюцца 35-я ўгодкі самай страшнай тэхнагеннай катастрофы ХХ стагоддзя – выбуху на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, які грымнуў ноччу 26 красавіка 1986 года.

Чарнобыльская трагедыя падзяліла гісторыю нашай краіны на «да» і «пасля», аднак з цягам часу паняцце «Чарнобыль» перастала быць чыста тэхнічным. Прынамсі, для Беларусі.

На дваццаць першы год дваццаць першага стагоддзя Чарнобыль прасякнуў усё ў нашай краіне, ён перастаў быць чыста тэхналагічным ці геаграфічным паняццем. У Беларусі пры цяперашнім рэжыме Чарнобыль — бы тая гідра, шматгаловая, мярзотная.

У нас сёння шмат Чарнобыляў. Так, гэта, найперш, той фізічны Чарнобыль, тэхнагенная трагедыя, якая працягвае вынішчаць наш народ праз захворванні, звязаныя з радыяцыйным забруджваннем.

І канца гэтай бядзе не відаць, яшчэ не адно пакаленне беларусаў будзе зведваць на сваім здароўі наступствы безадказнага абыходжання з «мірным атамам». 

Гэта прававы Чарнобыль, які яшчэ ў нас называюць прававым дэфолтам. Гэта калі ў краіне не дзейнічаюць законы, калі ўлады забыліся на паняцце права, калі адсутнічае незалежны суд, які зараз выносіць не проста несправядлівыя, але часта зусім незразумелыя вердыкты ў дачыненні да апанентаў існуючага дзяржаўнага ладу.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.9(11)