Сяргей Балай
«У нас Гран-Пры проста так не раздаюць» (фота)

У Мінску падвеў вынікі рэкламнага году трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы AD.NAK! Гран-Пры узяла рэклама «Аліварыі» і постэры «Ляпіса Трубяцкога» да канцэрту «Грай!»

На прэс-канферэнцыі журы і арганізатары адзначылі, што на сёлетнім фэсце змяніліся падыходы да ацэнкі працаў.

– У гэтым годзе журы прысудзіла толькі два Гран-Пры. Гэта сведчыць пра тое, што фестываль сур’езны, і узнагароды ніхто проста так не раздае, – адзначыў кіраўнік камунікацыйнага агенцтва EZERIN’COM Андрэй Эзэрын. – Разам з тым мы бачым павышэнне інтарэсу да ўдзелу ў фестывалі.

Сапраўды, ў васемнаццаці фестывальных намінацыях вызначылі толькі чатыры першых месцы.

Цырымонія узнагароджання ужо традыцыйна адбылася ў цэнтры Ёханэса Рау.

Селетні конкурс стаў рэкордным – 330 працаў ад 110 удзельнікаў. Летась на фестывальныя прызы прэтэндавала 272 работы больш як ад 100 творцаў.

– Апошні год прадэманстраваў нам зніжэнне якасці рэкламнага прадукту, – адзначыла каардынатар грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі” Ніна Шыдлоўская. – Хаця сёння ўжо назіраецца імкненне рэкламістаў усе больш ствараць прадукт на беларускай мове. У хуткім часе гэтая колькасць пяройдзе ў якасць.

Не зважаючы на адмоўныя моманты, конкурс змяніў выгляд, грунтоўна падышоў да ўласнай стылістыкі і стаў больш каляровым. Традыцыйная цырымонія ўзнагароджвання не абыйшлася без весялосці, сюрпрызаў і музыкі. Для ўсіх жадаючых былі арганізаваныя крэатыўныя забавы і гульні.

Поўны спіс пераможцаў селетнега фэсту можна пабачыць на афіцыйным сайце AD.NAK!.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)