У Нацыянальным гiстарычным музэі стартуе беларускамоўны праект для дзяцей

20 кастрычнiка з ініцыятывы апэратара мабільнай сувязі Velcom распачнецца чарговы беларускамоўны праект — «Музэй дзецям з Velcom».

Імпрэза рэалізуецца ў супрацы зь Мiнiстэрствам культуры, а асьветніцкай пляцоўкай для маленькіх беларусаў гэтым разам стане Нацыянальны гiстарычны музэй Рэспублікі Беларусь.

Як расказалі ў офісе Velcom, у гэты дзень у адной з самых папулярных музэйных установаў сталіцы — Нацыянальным гістарычным музэі — адбудзецца прэзэнтацыя беспрэцэдэнтнага для краіны культурна-адукацыйнага праекту.

У прыватнасьці, пройдзе ўрачыстае адкрыцьцё інтэрактыўнай музэйна-пазнавальнай прасторы, якая ўключае ў сябе адмыслова абсталяваныя залі і тэхнічныя навінкі для лепшай візуалізацыі экспанатаў.

Апроч таго, у рамках мерапрыемства адбудзецца прэзэнтацыя першага ў краіне электроннага дзіцячага гістарычнага часопіса «Музэйныя вандроўкі», які ў забаўляльнай форме адкрые маленькім чытачам самыя цікавыя старонкі з гісторыі Беларусі. Адметна, што гістарычны экскурс будзе грунтавацца на экспанатах са збору музэя, які мае самую шматлікую і багатую калекцыю сярод аналягічных установаў.

Такім чынам, падкрэсьліваюць у Velcom, 20 кастрычнiка на цырымоніі зь пераразаньнем стужкі Нацыянальны гiстарычны музэй будзе адкрыты наноў — цяпер адмыслова для дзяцей.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)