У Мінску зносяць «Кастрычніцкую» гасцініцу (фота)

У Мінску побач з Адміністрацыяй прэзідэнта зносяць «Кастрычніцкую» гасцініцу. На яе месцы плануюць пабудаваць пяцізоркавы «Прэзідэнт Гатэль».

Ён будзе ўключаць два жылыя корпусы, а таксама спартова-забаўляльны комплекс, дзе размесціцца салон прыгажосці, більярдны клуб, спа-цэнтр... На апошнім паверсе гатэля будуць прэзідэнцкія апартаменты для гасцей высокага ўзроўню.

Паводле папярэдніх планаў, будаўніцтва новага гатэля павінна завяршыцца ў 2012 годзе. Як паведамлялася раней, фінансаваць праект збіраўся турэцкі банк «Цюрк Эксімбанк», які планаваў выдзеліць Беларусі крэдыт у 100 мільёнаў долараў на 10 гадоў. Падрадчыкам таксама выступіла турэцкая фірма «Эмсаш».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Подпишитесь на еженедельную рассылку "Салiдарнасцi". Этот надежный канал, который позволяет читать наши новости и статьи даже в условиях блокировки сайта.