У Мінску затрыманыя журналісты Белсата
У Мінску затрыманыя журналісты Белсата Любоў Лунёва і Вольга Давыдава.
Журналісты знаходзяцца ў РАУСе Ленінскага раёна Мінска. У іх бяруць тлумачэнні.
У РАУС журналісткі паехалі разам з жонкай Змітра Дашкевіча Настай, бо з'явілася інфармацыя, што Дашкевіч можа быць у міліцыі. Аднак міліцыянты падумалі, што Вольга Давыдава здымае падзеі на мабільны тэлефон і затрымалі журналістак.
Любоў Лунёва паспела толькі паведаміць, што міліцыянты пагражаюць забраць тэлефоны і забараняюць каму-небудзь званіць.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное