У Мінску затрыманыя журналісты Алесь Ярашэвіч і Зміцер Галко
Затрыманых журналістаў будуць судзіць у аўторак, а 10:00. Iх вінавацяць у непадпарадкаванні міліцыянтам, пакінулі да суда за кратамі.
Ярашэвіч і Галко вярталіся з Акрэсціна, дзе сустракалі выйшаўшых на волю арыштантаў.
Як распавёў Аляксандр Ярашэвіч прэс-службе ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», яны разам з вядомым блогерам Дзмітрыем Галко (Будзімірам) падыходзілі да станцыі метро, калі побач спыніўся спецназаўскі мікрааўтобус і хлопцаў затрымалі.
Iх адвезлi ў Маскоўскім РУУС Мінска, дзе склалi адміністратыўныя пратаколы нібыта за непадпарадкаванне міліцыянтам.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное