Политика

У Мінску затрыманы актывісты руху “За Свабоду”

У Мінску 3 ліпеня на сядзібе руху “За Свабоду” адбыліся вобыскі. Супрацоўнікі КДБ і міліцыі канфіскавалі брашуры “Што можа даць ЕС Беларусі”, акцыю па раздачы якіх нядаўна распачалі актывісты руху. Некалькі актывістаў былі затрыманыя і дастаўлены ў Фрунзенскі РУУС Мінска.

Як паведамляе прэс-служба руху, некалькімі гадзінамі ранней дзесяткі актывістаў руху “За Свабоду”, апранутых у кашулі з лагатыпам Руху раздавалі ў цэнтры Мінска ў раёне плошчы Якуба Коласа, парка Горкага, Нямігі, праспекта Машэрава брашуры з прапановамі Еўрапейскага Саюза. Па выніках акцыі было затрымана больш за 10 чалавек.

Нагадаем, што напрыканцы мінулага тыдня Рух “За Свабоду” распачаў акцыю па інфармаванні беларускага грамадства аб выгодах, якія можа атрымаць Беларусь ад палітыкі добрасуседсва Еўрапейскага Саюзу, у выпадку выканання беларускімі ўладамі 12 пунктаў ЕС.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)