У Мінску затрымалі журналістку, маці пяцёх дзяцей
Пра затрыманне Іны Дабратвор, журналісткі-фрылансеркі і жонкі журналіста Іллі Дабратвора, паведамляюць праваабаронцы.
Учора да журналіста Іллі Дабратвора, якога восенню затрымлівалі за асвятленне акцый у Мінску, прыехалі сілавікі. Шукалі журналіста нібыта па адміністрацыйнай справе, але Іллі дома не было.
Сёння, як паведамілі праваабаронцам «Вясны», каля 12:35 жонка журналіста Іна напісала блізкім: «Прыйшлі двое, са мной жадае гаварыць намеснік начальніка Доўнар».
Журналістку-фрылансерку Інну Дабратвор забралі, нягледзячы на тое, што дома заставаліся дзеці без дарослых. Каля 17 гадзін, калі блізкія Інны патэлілі ў Заводскі РУУС, каб даведацца, дзе жанчына і калі яе адпусцяць, ім адказалі: «Хутка пойдзе дадому».
Але да гэтага часу жанчына не вярнулася дадому.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное