У Мінску за тры дні пройдуць тры знакавых канцэрты
26-28 лістапада ў Мінску выступяць Зміцер Вайцюшкевіч, B:N: i IQ48, а таксама Testamentum Terrae.
26 лістапада у Палацы культуры Чыгуначнікаў Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-orkiestra
запрашаюць на канцэрт прысвечаны 80-ці годдзю Уладзіміра Караткевіча.
Пачатак 19.00.
Квіткі: 30 000 – 40 000 рублёў.
Даведкі: 6490888
Кропкі продажу: пераход Я.Коласа, Гум, Кастрычніцкая, каса Палаца Чыгуначнікаў і інш.
27 лiстапада у клубе Рэактар а 18.00 адбудзецца вялiкi супольны канцэрт гуртоў :B:N: i IQ48. Падчас выступа гурта :B:N: будуць адбывацца здымкi клiпа на песню “Жыцьцё маё”.
Квіткі: 20 000 – 30 000 рублёў.
Даведкі: 6490888
Кропкі продажу: пераход Я.Коласа, Гум, Кастрычніцкая, клуб Реактор, ГЦ Купалаўскі (19 кропка) і інш.
28 лістапада ў 18.00 гурт сярэдневечнай музыкі Testamentum Terrae і кампанія “Будзьма беларусамі” ў клубе “Рэактар” прэзентуюць альбом “ANGLEZA” пры падтрымцы МГА «ЗБС “Бацькаўшчына” і Польскага Інстытута ў Мінску.
У канцэрце таксама ўдзельнічаюць гурты: Рокаш, Кашлаты Вох, Омут. Наведвальнікаў чакаюць песні і танцы, казкі і прыказкі, ваярскія спевы і гімны.
Квіткі: 15 000 – 25 000.
Даведкі: (029) 6490888.
Кропкі продажу: пераход Я.Коласа, ГУМ, Кастрычніцкая, клуб “Рэактар”, ГЦ
Купалаўскі (19 кропка) і інш.
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное