Общество

У Мінску з раніцы заўважылі сілавікоў і спецтэхніку

Жыхары Мінска паведамляюць пра перамяшчэнні і збор байцоў унутраных войскаў, АМАПа і курсантаў Акадэміі міліцыі ад ранку, піша Наша Ніва.

Назіраюцца калоны вайсковых машын, пастраенні байцоў са шчытамі, перамяшчэнні спецтэхнікі.

«Толькі што калона з 6 доўгіх аўтобусаў прайшла ў бок Уручча ад Акадэміі МУС, усе пасажыры ў баявых камплектах, вокны шмат дзе завешаныя», — паведамляюць чытачы.

«Сёння а 9 гадзіне вялікая калона ехала з Маякоўскага на ўнутранае кола МКАД. Грузавыя машыны і аўтобусы з салдатамі і меншыя машыны».

«Па трасе Мінск — Маладзечна таксама калона ваенных машын, міліцыі, прычэпы з бухтамі калючага дроту».

P.S. Пазней МУС заявіла: перамяшчэнні сілавікоў — гэта штогадовыя планавыя заняткі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.5(44)