Лица

У Мінску пройдзе пераднавагодні кірмаш з беларускай душой

24 і 25 снежня ў некалькіх кроках ад галоўнай ялінкі краіны пройдзе калядны маркет «Прастора добрых падарункаў».

Зусім побач з Палацам Рэспублікі ў самым цэнтры сталіцы — у гандлёвым цэнтры "Купалаўскі" — на працягу двух дзён з 11.00 да 19.00 пройдзе маштабны пераднавагодні кірмаш з Беларускай Душой!

Акрамя гандлёвай часткі вас чакаюць літаратурна-музычная і забаўляльная праграмы, значны акцэнт у якіх будзе зроблены на дзетак — пачастункі, забавы і гульні, фотазона, майстар класы ад майстроў-рамеснікаў, настольныя гульні, вершы і песні для дзетак, а таксама магчымасць набыць адметныя і запамінальныя падарункі!

У літаратурнай праграме — выступы вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, аўтограф-сесіі і прэзентацыі кніг.

У музычнай праграме — выступы вядомых беларускіх бардаў, музыкаў і калектываў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)