У Мінску прайшла «Ноч расстраляных паэтаў»
Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года стала чорнай датай у гісторыі беларускай літаратуры: сярод больш чым сотні расстраляных былі 22 літаратары.
81 год таму ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД былі расстраляныя больш за 100 дзеячоў культуры, мастацтва, навукі, тэхнічнай інтэлігенцыі тагачаснай Беларускай ССР.
У памяць пра забітую эліту краіны ў Беларусі другі год ладзіца мемарыяльная акцыя «Ноч расстраляных паэтаў».
— Сённяшнія літаратурныя чытанні не з’яўляюцца ні палітычнай акцыяй, ні нейкім перформансам — мы аддамо даніну памяці расстраляным пісьменнікам, — патлумачылі ініцыятары мемарыяльнай вечарыны напярэдадні.
Як паведамляе Радыё Свабода, сёлета акцыя прайша ў заходняй частцы ўрочышча Курапаты, а не на цэнтральным узгорку (Галгофе), паколькі там вядуцца падрыхтоўчыя працы для ўстаноўкі памятнага знаку ад уладаў. Гэтым разам «Ноч расстраляных паэтаў» сабрала каля сотні ўдзельнікаў.
Фота Радыё Свабода
Фота Наша Ніва
Нагадаем, што ў той жа вечар каля будынка КДБ прайшла акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, у якой прынялі ўдзел каля 20 чалавек.
Читайте еще
Избранное