Скандалы

 

 

У Мінску педагог прыйшоў у кабінет дырэктара і зрабіў сабе харакіры

Два тыднi таму ў Мінскім палацы дзяцей і моладзі адбылося надзвычайнае здарэнне.

Как паведамляе Наша Нiва, педагог Андрэй С. прыйшоў у кабінет да дырэктара, дастаў нож і пачаў біць і рэзаць сабе жывот. Калегі апісваюць Андрэя як «выдатнага мужчыну» і не могуць падабраць слоў, каб апісаць здарэнне, бо прычыны ім не ясныя.

Пацярпелы працаваў у аддзеле тэхнічнай творчасці і спорту, яму было троху за 50 год. Медыкі на выклік прыехалі хутка. Андрэй С. выжыў, цяпер ён у рэанімацыі.

Адміністрацыя не каментуе здарэнне, звязацца з самім Андрэем пакуль немагчыма — у месенджарах апошні раз ён быў у дзень здарэння, хатні тэлефон адключаны.

Крымінальную справу пакуль не завялі. Міліцыя праводзіць праверку.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.4(22)