Общество

У Мінску памёр шматгадовы карэспандэнт Польскага радыё ў Беларусі і Расіі Уладзімір Пац

Інфармацыю аб смерці журналіста пацвердзілі ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы.

Фота Polskie Radio

Уладзімір Пац быў адданым журналістам і карэспандэнтам, паведамляе Польскае радыё.

Падтрымліваў кантакты з беларускай апазіцыяй і палякамі ў Беларусі, асвятляў з мікрафонам Польскага радыё арганізаваныя імі ініцыятывы. Ад самага пачатку бесперапынна паведамляў аб падзеях жніўня 2020-га.

На Польскім радыё Уладзімір Пац пачаў працаваць на пачатку 1990-х.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.5(13)