У Мінску на Дзень Волі можна ўбачыць Вольскага з сябрамі

25 сакавіка Лявон Вольскі зь сябрамі «хацеў бы прайсціся» па цэнтры горада да вуліц Рэвалюцыйнай і Камсамольскай.

Пра гэта музыкант паведаміў у відэазвароце да сваіх падпісчыкаў у Фэйсбуку.

А 18:30 да яго могуць далучыцца Павал Аракелян, Ігар Варашкевіч і Зміцер Вайцюшкевіч. Са слоў Вольскага, можа быць, у музыкантаў з сабой будуць нейкія музычныя інструмэнты.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(1)