Общество
«Наша Ніва», Фота Сяргея Гудзіліна

У Мінску ля Ратушы ўрачыста адкрылі помнік Манюшку і Дуніну-Марцінкевічу

Скульптурную кампазіцыю стваральнікам беларускай нацыянальнай класічнай оперы кампазітару Станіславу Манюшку і драматургу Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу ўсталявалі ў скверы каля ратушы на плошчы Свабоды.

Аўтары скульптуры — Леў і Сяргей Гумілеўскія. Іх творчую прапанову абралі па выніках конкурсу на стварэнне скульптурнай кампазіцыі «Жыхары Мінска XIX стагоддзя: кампазітар Станіслаў Манюшка і драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — стваральнікі беларускай нацыянальнай класічнай оперы».

Урачыстае адкрыццё скульптурнай кампазіцыі адбылося сёння, 3 верасня, у скверы плошчы Свабоды.

На плошчы Свабоды (тады Саборнай) у XIX стагоддзі размяшчаўся Мінскі гарадскі тэатр, дзе ў 1852 годзе адбылася прэм'ера оперы «Сялянка» Станіслава Манюшкі і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Са сцэны ўпершыню загучала беларуская мова. За словы «беларус» і «беларускі» тады маглі пераследваць, таму сам факт пастаноўкі - творчы і грамадзянскі подзвіг аўтараў. Чатыры з 20 опер Манюшка напісаў на лібрэта Дуніна-Марцінкевіча.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)