Общество

У Мінску чарговае затрыманне журналістаў

Незалежныя тэлежурналісты Вячаслаў Пяшко і Валянцін Міхальцоў былі затрыманыя каля 17 гадзіны блізу плошчы Калініна.

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, журналісты праводзілі здымкі на вуліцы, калі да іх падышлі міліцыянты і пачалі затрымліваць.

Вячаслаў Пяшко і Валянцін Міхальцоў былі дастаўленыя ў апорны пункт аховы парадку на вуліцы Кузьмы Чорнага для высвятлення асобаў. Іх тэлефоны не адказваюць.

Нагадаем, раней у аўторак, 18 верасня, у Мінску былі затрыманы і збіты журналісты і актывісты «Zмены».