Общество
Кірыл Іваноў; фота Алег Корбан, facebook

У Мінску актывісты расклеілі плакаты супраць размяшчэння ў Беларусі расійскай вайсковай базы

Акцыя прайшла ў суботу, 3 кастрычніка.

3 кастрычніка актывісты зарэгістраванага ў Латвіі грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» зладзілі ў Мінску расклейку плакатаў у абарону беларускай незалежнасці і супраць размяшчэння на тэрыторыі краіны чарговай расійскай вайсковай базы.

Пра гэта на сваёй старонцы ў facebook паведаміў лідар аб’яднання Алег Корбан.

Нагадаем, што ў верасні гэтага года прэзідэн Расіі Уладзімір Пуцін загадаў падпісаць пагадненне пра стварэнне на тэрыторыі Беларусі расійскай вайсковай базы.

Паводле інфармацыі расійскіх СМІ, база можа пачаць функцыянаваць у Бабруйску ўжо са студзеня наступнага года.

У сацсетках сярод беларускіх карыстальнікаў навіна пра размяшчэнне расійскай базы на тэрыторыі Беларусі выклікала хвалю абурэння. За адзін дзень у Твітары хэштэг #‎noRussianBaseinBelarus‬ выйшаў на другое месца ў краіне.

Супраць размяшчэння расійскай базы ў Беларусі выступае беларуская апазіцыя.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)